Кадры вайны. Кадры памяці. Брэст і Атам. Севераданецк.

04.08.2022 • 1080p
196 views
7 - 10 чэрвеня. Кадры з Севераданецка. (https://youtu.be/4fgxhq1iA3U) Батальён "Волат" Палка Каліноўскага на баявой задачы. Здымка на экшн камеру - Васіль "Атам" Грудавік. На відэа - камандзір батальёна Іван "Брэст" Марчук. 26 чэрвеня Брэст і Атам назаўжды засталіся пад Лісічанскам, дзе дзякуючы гераізму і самаахвяраванню калінаўцаў было сарвана наступленне расійскай танкавай калоны. За час поўнамаштабнай вайны не вярнуліся з бою нашы ваяры Ільля "Ліцьвін" Хрэнаў, Зміцер "Тэрор" Апанасовіч, Павел "Волат", Іван "Брэст" Марчук, Васіль "Атам" Грудавік, Васіль "Сябро" Парфянкоў, Вадзім "Папік" Шатроў. 28 ліпеня яшчэ адзін ваяр Палка пайшоў у вечнасць. Вайна трывае. У кожным з нас Брэст, Атам, Ліцьвін, Тэрор, Волат, Сябро, Папік… Героі не паміраюць!