Нашы байцы першымі пачулі песню "Меч Арэя" на беларускай мове. Спявае Сяргей Васілюк @ТІНЬ СОНЦЯ

19.08.2022 • 1080p
328 views
"Продкаў памяць, абудзі наш край на бяду варожых акупанцкіх зграй!" Байцы Палка Каліноўскага першымі пачулі культавую песню "Меч Арэя" украінскага рок-гурта Тінь Сонця на беларускай мове Да байцоў Палка Каліноўскага завітаў у госці Сяргей Васілюк - фронтмэн культавага ўкраінскага фолк-метал-рок-гурта Тінь Сонця. У гэты вечар са сцэны гучалі ўкраінскія і беларускія песні, а зала раз-пораз выбухала не толькі апладысментамі, але і воклічамі "Жыве Беларусь!" і "Слава Украіне!" У фінале канцэрта байцоў чакаў сапраўдны падарунак: легендарная песня гурта Тiнь Сонца "Меч Арэя" загучала на беларускай мове. Першымі, хто пачуў новую версію песні, сталі нашы ваяры.