Жорскі кантактны бой байцоў Палка Каліноўскага.

11.08.2022 • 1080p
239 views
«РПГ трэба, хлопцы?» - чэшскі добраахвотнік беларускага Палка ў баі. Мы паведамлялі вам пра вайсковую аперацыю па вызваленню вёскі на Поўдні Украіны, у якой таксама прымалі ўдзел байцы батальёну «Волат». У блізкім стралковым баю падчас штурму ўмацаваных пазіцый ворага загінуў ваяр Палка Каліноўскага. Зараз вы маеце магчымасць на свае вочы ўбачыць некалькі хвілін гэтага бою. Пачуць, як наўпрост над галовамі свішчуць кулі. Адчуць гэтую атмасферу. За кадрам – голас нашага байца з пазыўным «Чэх». Дарэчы заўважым, што ў сеціве гэта відэа стала вядомым пад назвай «Бой чэшскіх добраахвотнікаў». Наш «Чэх» сапраўды чэх, але ён добраахвотнік беларускага Палка Каліноўскага, менавіта ў складзе якога прыняў гэты бой. Неўзабаве вы ўбачыце вялікае інтэрв'ю з «Чэхам» на нашых інтэрнэт-пляцоўках.