Зарок на вернасць Беларусі навабранцаў Палка

07.08.2022 • 1080p
189 views
«Жыць Табою, памерці за Цябе i адрадзіць веліч Тваю! Жыве Беларусь! Жыве Вечна! Беларусь перадусім!» Добраахвотнікі, якія ўступілі ў шэрагі Палка Кастуся Каліноўскага, далі ўрачысты зарок заўсёды захоўваць вернасць Беларусі, быць вартымі памяці вялікіх продкаў і змагацца за свабоду свайго народа. Гэта зарок усіх тых, хто не можа змірыцца са злом і несправядлівасцю, гатовы стаць на абарону сваіх каштоўнасцяў і ідэалаў, засланіць сабой сваіх родных, блізкіх і быць верным народу сваёй краіны! Прыяднайцеся ды баявога братэрства Палка Кастуся Каліноўскага! -------------- Добраахвотнікі, якія ўступілі ў шэрагі Палка Кастуся Каліноўскага, далі ўрачысты зарок! Беларусь! Мацi мая, Радзіма! Клянуся: вызваляць і бараніць Цябе там, дзе знаходжуся зараз і куды прывядзе мяне лёс Твайго вызвалення; бiцца да перамогі за Тваю свабоду, як біліся нашы продкі з ардынскім прыгнётам маскавітаў пад Оршай, Смаленскам, Палонкай бязлітасна гнаць бязродных апрычнікаў з зямель Тваіх, як гналі ваяры Вялікага Княства Літоўскага і беларускай шляхты, касінеры Касцюшкі і паўстанцы Каліноўскага, жаўнеры Народнай Рэспублікі і партызаны Супраціву; бараніць кроў Тваёй нацыі, моц Тваёй зямлі і Боскі дух Твайго існавання ў шэрагах вольных братоў і ў палоне, на Айчыне і ў выгнанні, у баі і ў падполлі! Няхай рукі маі сціскаюць зброю, пакуль шыбеніцы не скончаць сціскаць шыі сыноў Тваіх! Няхай ляск майго затвору не сціхае, пакуль чутны ляск кратаў за спінамі герояў Тваіх! Няхай хопіць мне жыцця, каб адпомсціць за ўсіх закатаваных, згвалтаваных і забітых дзяцей Тваіх! Да астатняга бляску рэк Тваіх у маіх вачах, пакуль будзе чутны тупат Пагоні ў сэрцы маiм, жыць Табою, памерці за Цябе i адрадзіць веліч Тваю! Жыве Беларусь! = Жыве вечна! Беларусь = перадусім! Гэта зарок усіх тых, хто не можа змірыцца са злом і несправядлівасцю, гатовы стаць на абарону сваіх каштоўнасцяў і ідэалаў, засланіць сабой сваіх родных, блізкіх і быць верным народу сваёй краіны! Прыяднайцеся да баявога братэрства Палка Кастуся Каліноўскага!🤝