Гудбай калашнікаў, вітаю SCAR!

23.08.2022 • 1080p
92 views
У каліноўцаў ёсць годная замена савецкаму аўтамату! Калі вы думаеце, што баявымі штурмавымі вінтоўкамі SCAR-L узброеныя толькі байцы спецпадраздзяленняў ЗША і героі папулярных камп'ютарных гульняў, то вы памыляецеся. SCAR-L у руках ваяроў Палка Каліноўскага – гэта забойная сіла. Зброевая сістэма SCAR была распрацавана ў 2004 годзе для конкурсу на стварэнне новага аўтамата для амерыканскіх спецпрызначэнцаў. Тэхнічныя характарыстыкі SCAR-L: - калібр: 5,56×45 - даўжыня зброі: 900/653 мм - даўжыня ствала: 368 мм - маса без патронаў: 3,5 кг. - тэмп стральбы: 500-650 стрэлаў у хвіліну - ёмістасць магазіна: 30 патронаў У 2010 годзе SCAR прынялі на ўзбраенне вайсковых частак, якія праходзілі службу ў Афганістане. Гэтая зброя таксама выкарыстоўвалася падчас вайны ў Іраку. А з 2022 года – і ва Украіне.