Віншаванне ЗСУ з перадавой

11.12.2022 • 1080p
241 views
Мы - беларускія добраахвотнікі, ваяры Палка Каліноўскага віншуем усіх з Днём Узброеных Сіл Украіны! Мы ганарымся тым, што беларусы знаходзяцца ў шэрагах ЗСУ, у шэрагах спадкаемцаў слаўнай ваеннай гісторыі гэтай вольнай зямлі - ад Казацтва да Украінскай Паўстанцкай Арміі. Мы віншуем усіх, хто мае дачыненне да абароны Украінскай свабоднай, дэмакратычнай і непадзельнай дзяржавы. Прама зараз мы разам з украінскімі пабрацімамі абараняем яе ад рашысткай навалы. Мы дапаможам вызваліць усе акупаваныя тэрыторыі і паставіць кропку ў канфлікце. Пасля украінскай зямлі, намі будзе вызвалена і наша Радзіма. Мы ўпэўненыя ў перамозе Украіны і ў вольнай будучыні Беларусі. Слава Украіне! 🇺🇦 Жыве Беларусь! ✊