Заклікаем беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячоў прыехаць у Кіеў! - 16 March 2022

16.09.2023 • 720p
79 views
❗️Заклікаем беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячоў прыехаць у Кіеў! Учора прэзідэнт Украіны звярнуўся да палітыкаў і ўсіх сяброў свету прыехаць у сталіцу краіны, якая зараз змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду ўсёй Еўропы. «Кожны, хто з намі, атрымае ўдзячнасць не толькі ад Украіны, але і ад іншых народаў», — заявіў Уладзімір Зяленскі. Прэм’ер міністры Польшчы, Славеніі і Чэхіі ўчора ўжо зладзілі свой візіт. Зараз вырашаецца не толькі лёс Украіны, але і будучыня Беларусі. Мы заклікаем беларускіх палітыкаў прыехаць у Кіеў і справай падкрэсліць, што яны на баку дабра. Аб’яднаўшыся тут, мы зможам падаць сігнал беларускаму грамадству і ўсяму свету, што мы ўсе разам гатовы дэмантаваць дыктатуру. І каб гэта адбылося хутчэй, патрэбны рашучыя дзеянні прама зараз. Усе арганізацыйныя і лагістычныя моманты мы возьмем на сябе. Па ўсіх пытаннях пішыце ў @BelarusAndUkraineBot